Футбольны манеж у Пышках абяцаюць пабудаваць восенню
Ужо ў кастрычніку плануецца скончыць будаўніцтва футбольнага манежа ў Гродне. Пра гэта 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Доме футбола заявіў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.
Ужо ў кастрычніку плануецца скончыць будаўніцтва футбольнага манежа ў Гродне. Пра гэта 1 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Доме футбола заявіў намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян.
Жыхары Гарадзеншчыны, як і ўсе астатнія беларусы, змогуць прыняць удзел у маштабнай бегавой ініцыятыве “Эстафета дапамогі”, якая пройдзе ў першыя дні Алімпіяды. Кожны жадаючы 5 і 6 жніўня зможа прабегчы са смартфонам у любой частцы свету, а кампанія velcom перавядзе кіламетры ў рублі і накіруе ў дапамогу дзецям з фізічнымі парушэннямі.
Гарадзенскія “Варвары” 30 ліпеня прайгралі ў Мінску мясцовым “Паганцам” і ўскладнілі сабе шанцы на выхад у фінальную стадыю.
Спартыўная акцыя #МояТренировкаСегодня ў Гродне працягваецца. Кампанія МТС прыняла рашэнне, што бясплатныя трэніроўкі ў Пышках будуць праходзіць кожную суботу да канца лета. Гэтак, 30 ліпеня на майстар-клас па фітнес-кірунку Dance & Fit прыйшло больш за 50 чалавек. У ролі трэнера выступіла харэограф і фітнес-інструктар з больш чым дзесяцігадовым вопытам выкладання Наталля Міхайлава.
Каманда Ігара Кавалевіча стартавала ў другім крузе чэмпіяната з перамогі. Праўда, тры ачкі “Нёману” дасталіся з цяжкасцю.
Гарадзенскі “Нёман”стартаваў з перамогі ў Кубку Салея. Дружына Сяргей Пушкова 28 лiпеня ў Віцебску абыграла мясцовую каманду з лікам 4:3.
Перад стартам другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе па ініцыятыве “Клуба заўзятараў” футбольны клуб “Нёман” 27 лiпеня правёў сустрэчу са сваімі прыхільнікамі. Каманда адсправаздачылася перед заўзятарамi за правальны першы круг, а галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч распавёў, як ён будзе выводзіць “Нёман” з дна турнірнай табліцы.
Па ініцыятыве “Клуба заўзятараў” футбольны клуб “Нёман” 27 ліпеня правядзе адкрытую сустрэчу, на якой кожны зможа задаць гарадзенскай камандзе любыя пытанні.
Напярэдадні старту новага сезону хакейны “Нёман” правёў сустрэчу са сваімі заўзятарамі. У нефармальнай абстаноўцы 26 ліпеня кіраўніцтва клуба распавяло пра планы каманды на сезон, а таксама пазнаёміла заўзятараў з навабранцамі. На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар Лядовага палаца, які расказаў пра новаўвядзеннi ў гэтым годзе.
На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 123 спартсмены і 57 трэнераў, з іх 23 прадстаўніка Гарадзеншчыны. У ліку відаў спорту, з якімі звязаны вялікія надзеі нашай зборнай – мастацкая гімнастыка, цяжкая атлетыка, веславанне на байдарках і каноэ, шашэйныя велагонкі, скачкі на батуце і некаторыя дысцыплiны лёгкай атлетыкi.