Адчуй сябе алімпійцам! Падчас Гульняў у Рыа прабежкі гарадзенцаў перавядуць у грошы на дабрачыннасць
Каб прыняць удзел у акцыі быць абанентам velcom неабавязкова. Трэба толькі ўзяць на прабежку смартфон і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-прыкладання. Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота c указаннем даты і кіламетражу трэба будзе выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Таксама па магчымасці ў сетках трэба перадаць эстафету тром знаёмым. Арганізатары прапануюць лепш паэтапна дзяліцца сваімі спартыўнымі поспехамі, каб паспець натхніць іншых на “алімпійскія” подзвігі.
Усе пераадоленыя кіламетры будуць пераведзеныя ў грошы кампаніяй velcom з разліку 2 рублі (1$) за 1 км.
Сабраныя бегам сродкі пойдуць на добрую справу: іх накіруюць на дапамогу дзецям, якія выхоўваюцца ў спецыялізаваных інтэрнатах у Рэчыцы і Асіповічах. Ладзіць акцыю «Акадэмія бегу #velcombegom» пры падтрымцы НАКа, Паралімпійскага камітэта і бразільскай амбасады.
У канцы мая ў час падобнай акцыі беларусы набегалі 20 тысяч кіламетраў, што склала 20 тысяч долараў для дзяцей.