Кубак Салея: “Нёман” вырваў перамогу ў “Віцебска”

|

Праўда, лёгкай прагулкі для гарадзенцаў у Віцебску не было. Гаспадары пляцоўкі прадэманстравалі добрую гульню ў абароне і пры гэтым на працягу двух перыядаў вялі ў лiку. Гарадзенцы здолелі зраўняць лік толькі ў пачатку трэцяга перыяду, а праз некалькі хвілін і выйсці наперад. Але і ведучы, чырвона-чорныя ўпэўнена сябе не адчувалі, бо “Віцебск” пастаянна ствараў пагрозу каля варот гарадзенскага кiпера Труса.

 

У выніку чырвона-чорныя ўтрымалі перавагу і зарабілi першую афіцыйную перамогу ў гэтым сезоне.


ХК “Віцебск” – “Нёман” – 3:4 (2:1, 1:1, 0:2)

 

 

 

Шайбы закінулі:

 

1: 0 – Раман Серафімавіч (меншасць) (без перадач) 09:10
2: 0 – Віктар Вусiк (большасць) (Арцём Лагуноў, Максім Громаў) 11:47
2: 1 – Гжэгаж  Пасют (Элвіс Безайс, Кірыл Сачыўка) 16:52
3: 1 – Максім Гамзюк (Андрэй Перагудаў, Віктар Вусiк) 32:27
3: 2 – Мікіта Рэмезаў (меншасць) (Кірыл Сачыўка, Аляксандр Жыдкіх) 39:27
3: 3 – Яне Лакканен (Гжэгаж Пасют) 40:46
3: 4 – Аляксандр Жыдкіх (Мікіта Рэмезаў, Павел Дашкоў) 45:41

 

У аўторак, 2 жніўня, у Гродне “Нёман” згуляе свой першы хатні матч. Супернікам чырвона-чорных будзе “Дынама-Маладзечна”.