Спорт

Сотні турыстаў-аматараў спаборнічаюць у Гродне на працягу трох дзён

|

У Гродне з 15 па 17 красавіка праходзіць Чэмпіянат вобласці па турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму, а таксама этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш за 700 чалавек.

“Гродна-93” выйшаў у паўфінал, абыйшоўшы “Прынёманне”

|

Наймацнейшая каманда рэгулярнага чэмпіяната Беларусі ў двух матчах чвэрцьфіналу лёгка абыграла свайго малодшага брата “Прынёманне”. У паўфінале падапечныя Андрэя Васiлеўкі сустрэнуцца з “Барысфенам”.

“Мы занадта далёка зайшлі, каб цяпер сумнявацца ў сабе”. Гарадзенскія “Варвары” гатовыя да новага сезону

|

Заканчваецца перыяд міжсезоння ў гарадзенскіх “Варвараў”. Ужо ў суботу, 16 красавіка, футбалісты пачнуць новы сезон і будуць прымаць у Гродне мiнскіх “Паганцаў”. “Твой стыль” пабываў на трэніроўцы мясцовай каманды і сустрэўся з трэнерам Аляксеем Серабраковым.

Лёс Саладоўнікава ў “Нёмане” робіцца няпэўным пасля няўдала старту ў чэмпіянаце

, |

Нездавальняючая гульня футбольнага “Нёмана” ў першых турах чэмпіянату Беларусi стала асноўнай тэмай сустрэчы галоўнага трэнера каманды Сяргея Саладоўнікава з мэрам Гродна і старшынёй назіральнага савета клуба Мечыславам Гоем. Сустрэча адбылася 12 красавіка.

“Алімпія” заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

|

Гарадзенскія баскетбалісткі абыгралі РДУАР у чацвёртым матчы серыі і сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату краіны.

Турнір па эстэтычнай гімнастыцы ўпершыню прайшоў у Гродне

|

У Гродне прайшоў Усебеларускі адкрыты турнір па эстэтычнай гімнастыцы “Венера”. На працягу нядзельнага дня далікатныя і грацыёзныя ўдзельніцы з Беларусі і Расіі змагаліся за званне пераможцаў.

Хакеісты зборнай Беларусі ажыццявілі мару гарадзенца

|

У час першага матчу зборнай Беларусі і Францыі, які праходзіў у Гродне 8 красавіка, прайшла дабрачынная акцыя, дзе беларускія хакеісты выканалі мару падапечнага гарадзенскай дабрачыннай установы “Цэнтр ПОРА” Рычарда Жака.

Зборная Беларусі ў Гродне разграміла французаў

|

У другім матчы Еўравыкліку, які праходзіў у Гродне, зборная Беларусі разграміла каманду Францыі з лікам 8:1.

Усе баяліся прайграць “Крумкачам”. А “Нёман” узяў і прайграў

|

“Нёман” стаў першай камандай чэмпіянату, якая прайграла дэбютанту Вышэйшай Лігі – “Крумкачам”. Матч, які праходзіў у Мінску, скончыўся з лікам 2:1.

Зборная Беларусі па хакеі ў Гродне абыграла французаў

|

У Гродне прайшла першая з дзвюх сустрэч зборнай Беларусі і каманды Францыі. Гульня паміж супернікамі завяршылася ў асноўны час 1:1. Ужо ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку зборнай Беларусі.

Уверх