Зборная Беларусі па хакеі ў Гродне абыграла французаў
Беларускія хакеісты працягваюць падрыхтоўку да Чэмпіянату свету ў Расіі. У красавіку падапечныя Дэйва Льюіса правядуць некалькі спарынгаў у рамках Еўрапейскага хакейнага выкліку. Два з іх у Гродне супраць зборнай Францыі.
У першым матчы хакеісты паказалі добры хакей з багаццем нападаў і хуткаснай гульні. Асноўны час матчу завяршыўся з лікам 1:1. У складзе беларусаў вызначыўся Кавыршын.
Каб выявіць пераможцу, каманды ў авертайме згулялі 5 хвілін, але і там ніхто не забіў. Тады суддзі прызначылі буліты, дзе мацнейшымі аказаліся хакеісты Беларусі. Вырашальны сэйв апынуўся за Ковалем.
Беларусь – Францыя – 2:1 Б (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)
Варта адзначыць, што некалькі ключавых гульцоў каманды, у прыватнасці, Аляксей Калюжны, якога трохі турбуе сцягно, і Сяргей Касціцын, у матчы з французамі не прынялі ўдзел. Таксама не прынялі ўдзел у паядынку і прадстаўнікі хакейнага клуба “Нёман”.
Другі матч супраць французаў дружына Люіса правядзе ў суботу, 9 красавіка, таксама ў Гродне.
align=”” width=”725″ height=”544″ >