“Гродна-93” выйшаў у паўфінал, абыйшоўшы “Прынёманне”

|

Яшчэ да матчаў з “Гродна-93” маладых баскетбалістаў з “Прынёмання” спісвалі ў аўтсайдэры. Іх супернік у гэтым годзе не прайграў ніводнай гульні ў чэмпіянаце. У гарадзенскім дэрбі, натуральна, цуда не адбылося. У двух паядынках каманда Андрэя Васiлеўкі, прадэманстраваўшы ўпэўненую гульню, разграміла студэнтаў.

 

07.04.16 “Гродна-93” – “Прынёманне-ГрДУ” – 90:55

13.04.16 “Прынёманне-ГрДУ” – “Гродна-93” – 57:113

 

У паўфінале “Гродна 93” сустрэнецца з магілёўскім “Барысфенам”, які ў чвэрцьфінале абыграў “Віцебск”, а па выніку рэгулярнага чэмпіянату размясціўся на другім месцы. Першыя гульні пройдуць 22 і 23 красавіка.

 

 

Фота: grodno93.by