“Алімпія” заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі

|

Пасля дзвюх перамог у Гродне над сваімі менш дасведчанымі суперніцамі з вучылішча алімпійскага рэзерву, баскетбалісткам “Алімпіі” патрэбна была адна перамога ў Мінску, каб не застацца без медалёў.

 

У суботнім трэцім матчы камандзе Аляксандра Шымкавяка гэта зрабіць не ўдалося. Гаспадыні пляцоўкі сур’ёзна падрыхтаваліся да гульні і далі бой “Алімпіі”, абыграўшы яе з лікам 75:67.

На наступны дзень каманды зноў сустракаліся ў Мінску. Барацьба ў матчы таксама была вельмі сур’ёзнай. Зрабіўшы стаўку на добрасумленную працу ў абароне, гарадзенскія дзяўчыны здолелі ўсё ж такі абыграць суперніц і займець вырашальную перамогу ў серыі.

РДВАР, Мінск – “Алімпія” – 56:61

Такім чынам гарадзенская каманда стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

 

Золата  дасталася дзяўчынам з мінскага “Гарызонта”, якія здолелі ў фінале абгуляць клуб “Цмокі-Мінск”.