“Нёман” прайграў “Граніту”, але трэнерскі штаб задаволены гульнёй каманды

|

У суботу, 6 лютага, у Брэсце прайшоў першы перадсезонны матч гарадзенскага “Нёмана”. У горадзе над Бугам падапечныя Сяргея Саладоўнікава саступілі мікашэвіцкаму “Граніту” з лікам 1:0.

Лепшыя маладыя бадмінтаністы краіны змагаюцца ў Гродне за пуцёўку ў Еўропу

|

У Гродне стартавала першынства Беларусі па бадмінтоне сярод юнакоў і дзяўчат. Пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў змогуць атрымаць званне майстра спорту і адправіцца на чэмпіянат Еўропы.

Крыкі Мілаша Голаня дапамаглі гарадзенцам сабрацца: “Нёман” змог перамагчы пасля зацяжной серыі параз

|

Пасля працяглай бязвыйгрышнай серыі з пяці матчаў хакейны “Нёман” здолеў парадаваць сваіх заўзятараў. У Гродне падапечныя Мілаша Голаня абыгралі ХК “Гомель” з лікам 3:1.

Першы матч у 2016 годзе “Нёман” правядзе супраць “Граніту”

|

Каманда Сяргея Саладоўнікава вызначылася з першым супернікам у міжсезонні. 6 лютага жоўта-зялёныя сустрэнуцца ў Брэсце з ФК “Граніт”.

У хакейнага “Нёмана” зноў праблемы: пятая параза запар

|

Гарадзенскі “Нёман” не ведае перамог ўжо пяць матчаў запар. На гэты раз чырвона-чорныя саступілі ў Мінску мясцоваму “Юнацтву”.

Футбольны “Нёман” у міжсезонні: страты і набыцці, зборы ў Гродне і праца з заўзятарамі

|

Гарадзенскі “Нёман” ва ўзмоцненым рэжыме рыхтуецца да будучых збораў, якія ў гэтым годзе пройдуць у Гродне. Пра актуальныя справы каманды карэспандэнту “Твайго стылю” расказаў старшыня каманды Іван Варсовiч.

“Шахцёр” чарговы раз у гэтым сезоне “пераплыў” “Нёман”

|

Зноў “Шахцёр” і зноў паражэнне – ужо чацвёртае запар у “Нёмана”.

Арцём Васькоў стаў другiм набыццём “Нёмана” ў мiжсезоннi

|

Былы гулец “Тарпеда-БелАЗ”, які трэніраваўся на працягу апошніх некалькіх дзён у Гродне, падпісаў кантракт з “Нёманам”.

Хутка плэй-оф, а ў “Нёмана” тры паражэнні запар

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі скончыўся для хакейнага “Нёмана” паражэннем. Гарадзенцы на сваёй пляцоўцы мінімальна саступілі лідару турнірнай табліцы салігорскаму “Шахцёру”.

Аблвыканкам: “Падстаў для турбот няма – спартсмены будуць трэніравацца ў басейне”

|

Каля 70 гарадзенскіх скакуноў у ваду і чатыры трэнеры спынілі трэніроўкі ў басейне былога ФОК, які сёння называецца “Аквацэнтр”. Пасля росту коштаў на камунальныя паслугі басейн павысіў арэнду і для спартыўнай школы. З-за фiнансавых цяжкасцяў спартсмены не могуць працягваць трэніроўкі на вадзе.