Аблвыканкам: “Падстаў для турбот няма – спартсмены будуць трэніравацца ў басейне”

|

Як так сталася, што алімпійскі від спорту раптам стаў у горадзе нікому не патрэбным? Сітуацыю тлумачыць начальнік упраўлення спорту і турызму гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.


– Аддзяленне скачкоў у ваду ДЮСШ “Гродно-Волна” не плануецца закрываць. Больш за тое, няма ніякіх падстаў і перадумоў для таго, каб мы іх закрывалі. Гэта будзе няправільна і неразумна. Гэта алімпійскі від спорту, ён у нас існуе ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Тое, што з’явілася ў прэсе, думаю, гэта проста здагадкі трэнераў або адміністрацыі школы.


У СМІ ужо з’яўлялася інфармацыя пра тое, што з гэтага тыдня школа спыняе трэніроўка на вадзе. Але Алег Андрэйчык зазначае, што школа мае стопрацэнтнае фінансаванне ад федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, таксама ёсць заснавальнікі ў асобе прадпрыемства “Хімвалакно” (сёння – філіял ААТ “Гродна Азот”). “Калі казаць пра сітуацыю з “Аквацэнтрам”, то пытанне знаходзіцца ў стадыі рашэння”, – запэўніў карэспандэнта “Твайго стылю” чыноўнік.


У Беларусі ўсяго тры спартыўныя цэнтры, якія развіваюць скачкі ў ваду: у Мінску, Брэсце і Гродне. У ДЮСШ “Гродно-Волна” займаецца больш за 70 спартсменаў ад 6 да 17 гадоў. Да нядаўняга часу яны трэніраваліся тры разы ў тыдзень па дзве гадзіны ў басейне плюс гадзiнy на батуце ў спартыўнай зале. Але нават гэтага недастаткова, калі трэба рыхтаваць удзельніка міжнародных спаборніцтваў. Таксама са з’яўленнем у Гродне аквапарку басейн стаў патрэбны перадусім для камерцыйных мэтаў. Кліенты, якія прыходзяць адпачыць, не заўсёды рады скакунам.

 

Фота holiday.by