Першы матч у 2016 годзе “Нёман” правядзе супраць “Граніту”
Матч вырашылі правесці спецыяльна на нейтральнай тэрыторыі ў горадзе над Бугам. Як для “Нёмана”, так і для “Граніту” гэта будзе першая гульня ў сезоне.
Верагодней за ўсё ў Брэст з Гродна адправіцца каля 20 футбалістаў, уключаючы гульцоў, якія знаходзяцца на праглядзе. А гэта 25-гадовы галкіпер “Гарадзеi” Уладзімір Пяцігорац, былы паўабаронца “Гранiта” Iгар Ясiнскi, якi паспеў пагуляць i ў “Нёмане”, а таксама расiйскi атакуючы паўабаронца Марат Бураеў.
Таксама зусім нядаўна стала вядома, што з жоўта-зялёнымі падоўжыў пагадненне і Яўген Савасцьянаў. Як гаварыў старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч, камандзе ўдалося захаваць леташні склад. Cа страт варта адзначыць толькі сыход Аляксея Лягчылiна і непрыезд камерунскага паўабаронцы Бебе, у якога ёсць праблемы з мінулым клубам.
На гульне ў Брэсце будуць адсутнічаць Павел Савіцкі, які аднаўляецца пасля атрыманай траўмы, і Уладзіслаў Васiлючак, які з’ехаў на прагляд у самарскiя “Крылы”.
Матч “Нёмана” супраць “Граніту” пройдзе ў Брэсце ў 12.00 на стадыёне “Юнацтва”.
Фота fcneman.by