“Шахцёр” чарговы раз у гэтым сезоне “пераплыў” “Нёман”
Пасля гучнай перамогі над “Юнацтвам”, гарадзенскі “Нёман” не ведае больш перамог. У чатырох апошніх матчах чырвона-чорныя забілі толькі тры шайбы суперніку, а прапусцілі амаль у тры разы больш. У апошнім матчы, які праходзіў у Салігорску, каманда Мілаша Голаня нічога не магла паказаць на лёдзе. Такой безвыніковай серыі гарадзенскіх хакеістаў ужо і не ўспомніць.
Вось відэа з апошняга матчу:
“Шахцёр” – “Нёман” 1:0 (1:0, 0:0, 0:0)
Галы:
16.30 1: 0 – Ляўша (Андрушчанка, Брыкун, – бол.)
Зараз для “Шахцёра” “Нёман” стаў вельмі зручным супернікам. У гэтым сезоне ў шасці афіцыйных матчах (з улікам кубкавага) у салігорскай каманды шэсць перамог.
Да плэй-оф застаюцца чатыры матчы і ўжо ясна, што з пастаўленай задачай галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань хутчэй за ўсё не справіцца. “Гомель”, які акапаўся на трэцім месцы, ужо не дагнаць. Табліца выглядае наступным чынам.
Цяпер у “Нёмана” будзе перапынак у пяць дзён. Хочацца верыць, што ён камандзе пойдзе толькі на карысць, бо ёсць над чым папрацаваць. Наступная гульня пройдзе 2 лютага ў Мiнску. “Нёман” згуляе перанесены матч супраць “Юнацтва”.