Пачалося паляванне на гарадзенскiх гульцоў. Ці зможа зарабіць “Нёман”?

|

Не паспеў скончыцца футбольны сезон у Беларусі, як на гульцоў гарадзенскага “Нёмана” з’яўляецца попыт. Першыя чуткі, якім знайшлося месца на спартыўных сайтах, звязаныя з маладымі футбалістамі, якіх на працягу двух гадоў рэгулярна выклікалі ў маладзёжную зборную. Гэта Павел Савіцкі і Уладзіслаў Васiлючак. Калі паўабаронца ўдала правёў рэшту сезону, то малады галкіпер палову чэмпіянату прасядзеў на лаўцы запасных.

Футбольны “Нёман” і Гурэнка збіраюць сяброў

|

Упершыню ў Гродне адбудзецца сустрэча выпускнікоў гарадзенскага “Нёмана”. Футбалісты ўсіх часоў плануюць сабрацца ў сярэдняй школе №18, у якой вучыліся вядомыя гарадзенскія футбалісты Сяргей Гурэнка (на фота вышэй) і Павел Савіцкі.

Вядомы чэшскі хакеіст Яраслаў Крыстэк вярнуўся ў Гродна

|

Адзін з лепшых нападаючых “Нёмана” апошніх гадоў – Яраслаў Крыстэк – вярнуўся ў Гродна. Заўзятары каманды вераць, што чэх зможа вярнуць гарадзенскі клуб у лідэры чэмпіянату.

Футбалісты з Ліды скараюць Еўропу

|

Лідскі замак, Лідскае піва, Лідская мука, Лідская фарба – да гэтага пераліку вядомых брэндаў Ліды хутка можна будзе аднесці і лідскі футбол. Дакладней – міні-футбол. Хлопцы з “Лідсельмашу” з перамогі пачалі свой выступ у элітным раўндзе Кубка УЕФА – міні-футбольнага аналагу Лігі Чэмпіёнаў.

“Нёман” абыграў “Гомель” і выйшаў на чыстае трэцяе месца

|

Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У доўгачаканым матчы, які праходзіў у Гомелі, гарадзенская каманда атрымала мінімальную перамогу над мясцовай камандай. Тры ачкі заробленыя на выездзе дазволілі “Нёману” выйсці на чыстае трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

“Лідсельмаш” атрымаў другую перамогу ў Кубку УЕФА

|

У сустрэчы са славенскім “Добавацам” беларусы правалілі першы тайм, але ўчынілі суперніку разгром ў другой палове гульні.

“Клаліся пад шайбу, каб перамагчы”. У “Нёмана” чарговыя тры ачкi

|

У матчы супраць “Металурга” вырашальным момантам стаў пачатак трэцяга перыяду. Адзіная закінутая Лiсiчкiным шайба дала гарадзенцам важную перамогу.

Сяргей Гурэнка: “Я не супраць вяртання ў Гродна, але не сёння і не цяпер”

|

У Гродне прайшла сустрэча выпускнікоў “Нёмана”, на якую адмыслова прыехаў вядомы беларускi футбаліст i трэнер Сяргей Гурэнка. “Твой стыль” пагутарыў з гарадзенцам, які ў свой час паспеў пагуляць у вядомых еўрапейскіх клубах, і даведаўся, пры якіх умовах Сяргей узначаліў бы родны клуб.
 

“Нёман” часова ўзначаліў рэйтынг самых беларускамоўных спартовых клубаў

|

Паводле рэйтынгу, які праводзіць аўтар блога “Мова Спартова” Ігар Случак, гарадзенскі клуб выйшаў у лідары па выкарыстанні беларускай мовы сярод 40 каманд Беларусі. Але да канца года жоўта-зялёныя могуць яшчэ саступіць першае месца іншым камандам, якія ў хуткім часе прадставяць сваю статыстыку.

“Піва піць дазволілі, уваход зрабілі вольны, а людзі на футбол не ходзяць”. Мечыслаў Гой агучыў вынікі “Нёмана” ў Чэмпіянаце Беларусі

|

Тыдзень таму завяршыўся Чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Гарадзенскі “Нёман” за кошт упэўненай канцоўкі змог выбрацца з дна турнірнай табліцы і па выніку сезону размясціўся на 8 месцы ў чэмпіянаце. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой спецыяльна для “Твайго стылю” агучыў вынікі чэмпіянату ды заявіў, што футбол любіць, паважае і будзе ўсяляк падтрымліваць.