“Лідсельмаш” атрымаў другую перамогу ў Кубку УЕФА

|

Прапусціўшы ў першай палове два галы, каманда з Ліды проста разарвала славенцаў пасля перапынку, забіўшы ажно 7 галоў!

 

У складзе лідскай каманды вызначыліся Рось, Гарошка, Іваноў (2), Галаўнёў, Чахоўскі. Яшчэ адзін гол у сваю браму забіў славенец Крофліч, які мае на сваім рахунку і гол у браму “Лідсельмаша”.

 

Элітны раўнд Кубка УЕФА па міні-футболе. Гульцы “Лідсельмаша” толькі што разграмілі славенскі “Добавац” (7-2)


Пераможца групы вызначыцца 15 лістапада ў сустрэчы гаспадароў турніра – іспанскага “Інтэра Мовістар” і “Лідсельмаша”, які ніжэй за 2-е месца ў групе ўжо не апусціцца, бо ў першы дзень турніра адолеў французкі “Крэмлен Бісэтр” (4-2).

 

Адолець іспанцаў і выйсці ў “Фінал Чатырох” Кубка УЕФА будзе сапраўдным цудам.

 

Калі яно не здарыцца, то нашым землякам усё роўна можна сабой ганарыцца, бо па выніках гэтага сезону яны ўжо забяспечылі сабе месца ў васьмёрцы наймацнейшых міні-футбольных клубаў кантыненту.

 

На здымку ўверсе: у другой палове гульні славенцаў на фоне беларусаў зусім не было бачна

 

13 лістапада. “Добавац”, Славенія – “Лідсельмаш” 2-7 (2-0)