“Нёман” абыграў “Гомель” і выйшаў на чыстае трэцяе месца
Як абяцаў Мілаш Голань, каманда пасля міжнароднага перапынку будзе старацца гуляць у іншы хакей. Тым больш “Нёман” узмацніў вядомы легіянер Яраслаў Крыстэк. Таксама раней стала вядома, што ў Гродне застаецца і чэх Даніэль Сэман. З такім баявым настроем чырвона-чорныя абавязаны былі абыграваць прынцыповага суперніка.
Хоць “Гомель” і перакідаў гарадзенцаў у два разы, перамога дасталася менавіта прыезджай камандзе. У другім перыядзе адзіную шайбу ў матчы закінуў Павел Баярчук.
“Гомель” – “Нёман” – 0:1 (0:0, 0:1, 0:0)
0:1 – Павел Баярчук (большасць) (Канстанцін Касянчук, Андрэй Коршунаў) 29:56
Дзякуючы перамозе над “Гомелем”, “Нёман” упэўнена размясціўся на трэцім месцы ў турнірнай табліцы. Чырвона-чорныя зараз маюць у сваім актыве 42 ачкі.
Праз два дні “Нёман” згуляе сур’ёзны матч у Жлобіне. Гульня супраць “Металурга” пройдзе ў суботу 14 лістапада.
Фота hcgomel.by