Футбольны “Нёман” і Гурэнка збіраюць сяброў

|

Час для сустрэчы падыходзіць выдатна: у Беларусі скончыўся чэмпіянат, можна сабраць практычна ўсіх. За час існавання школа “Нёмана” СДЮШАР выхавала нямала футбалістаў.

 

Арганізатары не чакаюць убачыць на мерапрыемстве ўсіх-усіх выхаванцаў. І зараз галоўная задача – пакласці пачатак такім сустрэчам, дзе можна будзе дзяліцца вопытам і даваць парады.

 

Вялікая жоўта-зялёная сям’я збярэцца ў сярэдняй школе №18 у суботу, 14 лістапада. Гэтая школа дапамагла гораду выхаваць такіх вядомых футбалістаў як Сяргей Гурэнка, Павел Савіцкі, Яраслаў Яроцкі, а таксама Аляксея Лягчылiна, які часцяком карыстаўся школьным стадыёнам. 

 

Плануецца, што на вечары адзначаць выпускнікоў 2015 года, а таксама прысвецяць у юныя футбалісты хлопцаў, якія прайшлі трохгадовы адбор. Ганаровым госцем мерапрыемства стане былы гулец “Нёмана” і нацыянальнай зборнай Сяргей Гурэнка.

 

Пачатак афіцыйнай часткі мерапрыемства запланаваны на 18.00.

 

Фота: група заўзятараў Нёмана Вконтакте