“Нёман” і Пушкоў – першая перамога
Ужо на трэцяй хвіліне першага перыяду Віктар Андрушчанка ў большасці адкрыў лік у матчы. Аляксандр Паўлавіч з перадачы Вячаслава Лісічкіна і Яраслава Крыстэка зрабіў лік 2:0. У другім перыядзе Арцём Землянкiн у большасці адыграў адну шайбу. У заключным перыядзе Іван Мядзел патрапіў у вароты Аляксандра Котава і ўсталяваў канчатковы лік на табло.
“Нёман” – “Хімік-СКА” 3:1 (2:0, 0:1, 1:0)
Шайбы закідвалі:
1:0 Віктар Андрушчанка (большасць) (Вячаслаў Лісічкін , Андрэй Коршунаў) 2:09
2:0 Аляксандр Паўлавіч (Вячаслаў Лісічкін, Яраслаў Крыстэк) 6:42
2:1 Арцём Землянкiн (большасць) (Віталь Валуй, Алег Станевіч) 25:08
3:1 Іван Мядзел (Станіслаў Лопачук, Андрэй Коршунаў) 45:36
Пасля матчу Сяргей Пушкоў:
“Мы добра пачалі, прымушалі каманду суперніка памыляцца. Быў вельмі добры першы перыяд. У другім некаторыя гульцы падумалі, што гэта будзе лёгкая гульня, пайшоў сумбурны і недысцыплінаваны хакей з нашага боку. Мы вельмі моцна раскрываліся, даючы магчымасць ствараць камандзе суперніка шмат момантаў. Таму другі перыяд, на мой погляд, быў не тое што роўны, а нават дзесьці мы і прайгравалі яго. Трэці перыяд – можна сказаць, што гульня ішла да гала. Хто заб’е – так матч і пойдзе. Хоць мы стваралі даволі шмат момантаў. Але нам у нейкай ступені пашанцавала – мы забілі гэты трэці гол, які і прадвызначыў вынік матчу. Гульня была вельмі цікавая, хуткая, абедзве каманды паказалі сёння добры хакей, некалькі сумбурны, але галоўнае – атакуючы”.
“Нёман” трымаецца на першым радку, апярэджваючы свайго галоўнага канкурэнта – мінскае “Юнацтва” – на два ачкі.
Здымкі hcneman.by