“Нёман” на “Чыжоўцы” абыграў мінскае “Юнацтва”

|

На першай хвіліне матчу гарадзенцы адкрылі лік, дакладны кідок на рахунку Баярчука. Праз пяць хвілін гаспадары здолелі адыграцца, вызначыўся Цімчанка. А пад заслону першага перыяду Дзмітрый Панцыраў робіць лік 2:1 на карысць гасцей.

 

У пачатку другога перыяду (22 хвіліна), Туркін выраўноўвае рахунак. Але праз хвіліну Лісічкін зноў выводзіць “Нёман” наперад. А ўжо ў трэцім перыядзе Станіслаў Лапачук ставіць кропку ў матчы, робячы лiк  4:2 на карысць “Нёмана”.

 

Юнацтва Нёман – 2:4 (1:2, 1:1, 0:1)

 

Шайбы закінулі:

0:1 – Павел Баярчук (Сяргей Коласаў, Ігар Брыкун ) 0:41

1:1 – Алег Цімчанка (Павел Развадоўскі, Алег Шафарэнка) 5:03

1:2 – Дзмітрый Панцыраў (Станіслаў Лапачук , Сяргей Копылец) 19:09

2:2 – Віктар Туркін (Аляксандр Бараўкоў , Аляксей Баранаў) 22:53

2:3 – Вячаслаў Лісічкін (Павел Баярчук ) 23:57

2:4 – Станіслаў Лапачук (гол у пустыя вароты) (без перадач) 59:50

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў:

“Гаспадары ўвесь матч правялі актыўна, у нас гэта не атрымалася, таму даводзілася дзейнічаць другім нумарам. Але я задаволены, што мы спрацавалі дысцыплінавана, асабліва ў абароне, і рэалізавалі свае моманты”.

Прэс-канферэнцыя ў распранальні 🙂

 

“Нёман” зноў адарваўся ад свайго галоўнага суперніка, маючы ў сваім актыве 116 ачэй, бліжэйшы праследавальнік – мінскае “Юнацтва”, якое адстае ад гарадзенцаў на 8 ачэй, але маючы пры гэтым адзін матч у запасе.

 

Каманда

Гульнi

Ачкі

1

Нёман

46

116

2

Юнацтва

45

108

3

Гомель

46

82

4

Шахцёр

45

81

5

Металург

44

76

6

Хiмiк

45

64

7

Лiда

45

49

8

Брэст

45

47

9

Вiцебск

46

32

10

Магiлеў

45

23

 

Здымкі junost.org