Футбольны “Нёман”: што чуваць?
Нагадаем, першапачаткова дружына Сяргея Саладоўнікава планавала адправіцца на збор у польскую Сакулку.
З Гродна ў Ліду адправіліся 22 гульцы: брамнікі Марыус Рапалiс і Аляксандр Суліма, а таксама 20 палявых гульцоў – Аляксандр Анюкевiч, Дзмітрый Алісейка, Артур Бомбель, Уладзімір Весялінаў, Максім Вітус, Іван Дзенісевіч, Аляксандр Едзешка, Гіртс Карлсонс, Максім Кавальчук, Сяргей Лявіцкі, Аляксей Лягчылін, Аляксандр Падбельцаў, Дзмітрый Рэкіш, Эктар Іван Робінсан Лара, Дзмітрый Раўнейка, Павел Рыбак, Іван Садаўнічы, Арцём Салавей, Павел Цэслюкевiч і Ігар Ясінскі.
У Лідзе каманда прабудзе да 2 лютага, пасля чаго вернецца на тыдзень у Гродна.
Што тычыцца збору ў Лідзе, то са словаў футбалiстаў падрыхтоўка праходзіць на вышэйшым узроўні, усё што трэба ёсць. Варта адзначыць, што на збор разам з камандай паехаў былы гулец гарадзенскай каманды Дзмітрый Рэкіш і шэраг патэнцыйных пачаткоўцаў: латышскі нападнік Гіртс Карлсонс, і рускія футбалісты Максім Кавальчук і Аляксандр Падбельцаў. Пазней да навабранцаў далучыліся сербскі абаронца Марка Джорджавiч і літоўскі нападаючы Тадас Лабукас.
Зусім нядаўна з гарадзенскім клубам падпісаў кантракт абаронца Арцём Рахманаў, які да нядаўняга часу абараняў колеры мазырскай “Славіі”. Нагадаем, гэта другі навічок каманды.
Гэтак жа добрыя навіны паступаюць са складу жоўта-зялёных. З клубам працягнулі кантракты Дзенісевіч, Весялінаў, Вітус, Лягчылін і Раўнейка.
Кубак Садружнасці
На Кубку Садружнасці, у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі, выступаюць тры нашыя выхаванцы. Павел Савіцкі – капітан зборнай, галкіпер каманды – Уладзіслаў Васiлючык і абаронца Аляксандр Пазняк.
Каманда правяла тры матчы і заняла другое месца ў сваёй групе. Гэта значыць, што наша зборная працягвае барацьбу за галоўны трафей турніру.
Капітан зборнай – Павел Савіцкі
У першым матчы супраць Казахстана, капітан зборнай Павел Савіцкі вызначыўся голам. У другім матчы беларусы прайгралі зборнай Латвіі 0-1 (Савіцкі не забіў пенальці). У заключным матчы групавога этапу беларусы згулялі ўнічыю 2-2 з камандай Масквы. Барацьба працягваецца.
Што тычыцца непасрэдна “Нёмана”, то ў дзень у “Нёмана” па дзве трэніроўцы. Раніцай бегавая, дзе робіцца ўпор на сілу, вечарам гульнявая – упор на тэхніку.
У лютым у каманды запланаваны таксама збор у Турцыі.
Здымкі kick-off.by