Эксперты УЕФА ацанілі гарадзенскі стадыён “Нёман”

|

У склад экспертнай дэлегацыі ўваходзілі бельгіец Фернанд Мяесэ і ангелец Джонатан Пірс. Абодва добра знаёмыя БАТЭ. Мяесэ неаднаразова працаваў у Беларусі ў якасці дэлегата УЕФА, у тым ліку і на сустрэчах “жоўта-сініх”. Пірс ўваходзіў у лік прадстаўнікоў кампаніі “TEAM Marketing”, якая займалася арганізацыяй матчаў барысаўскага клуба ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы.