![](https://styl.hrodna.life/images/cms-image-000025522.jpg)
“Алімпія” трэці раз запар прайграла ў Еўракубку
Як і ў двух папярэдніх сустрэчах, нашыя дзяўчаты саступілі ў самай канцоўцы гульні.
У сустрэчы з моцнымі турчанкамі гарадзенкі да апошняй чвэрці сустрэчы гулялі на роўных, але ў рэшце саступілі 55-63.
Самай выніковай (20 ачкоў) у складзе “Алімпіі” была Марына Папова. Трынаццаць ачкоў на рахунку Марыі Філончык.
Амерыканка Мерсэдэс Уолкер паклала ў кош гарадзенак 16 ачкоў
Ужо заўтра каманды згуляюць зноў і зноў… у Анкары.
Такім чынам беларуская каманда вырашыла з’эканоміць на прыёме турэцкага клуба ў сябе.