Падрыхтоўка да другога круга чэмпіянату: “Нёман” прайграў “Мінску”
У Мiнску жоўта-зялёныя гулялi наступным складам:
Курганскі (Жураў, 46), Савасцьянаў (Барамідзэ, 84), Сасноўскі (к) (Горбач, 61), Касмынін, Пазняк, Рудзік (Хвалько, 58), Васільеў (Дуйшабекаў, 46), Савіцкі (Бялоў, 61), Канцавы (Андронік, 46), Васькоў (Бомбель, 46), Вяргейчык (Кавалёнак, 46).
Як і ў матчы супраць такшкенцкага “Лакаматыва”, Кавалевіч даў магчымасць праявіць сябе і гульцам, якія прыехалі ў “Нёман” на прагляд. Гэта два расiйскiя футбалiсты – нападнік Канстанцін Бялоў і паўабаронца Мікіта Васільеў; паўабаронца нацыянальнай зборнай Кыргызстана Бахтыяр Дуйшабекаў; малады грузінскі паўабаронца Рэваз Барамідзэ, а таксама былы паўабаронца зборнай Малдовы Валерый Андронік.
Яшчэ да матчу ў Мiнску з гарадзенцамi паспеў падпісаць кантракт экс-абаронца “Граніту” Уладзіслаў Касмынiн. Неўзабаве з “Нёманам” падпіша кантракт вядомы беларускi паўабаронца Філіп Рудзік.
Што тычыцца самой гульнi, то за 90 хвiлiн каманды здолелi забiць толькi адзін мяч. На 73-й хвiлiне пасля памылкi Журава, абаронца “Мiнска” Кулініч адправіў мяч у вароты “Нёмана”.
“Мінск” – “Нёман” – 1:0
Фота: fcneman.by