“Нёман” прайграў кантрольны матч у Гарадзеі

|

Паказаўшы хуткі атакуючы футбол, каманды здолелі вызначыцца толькі аднойчы. Зрабілі гэта гаспадары на 32-й хвіліне, калі Міхаілу Калядку атрымалася эфектна прайсці абарону гарадзенцаў і расстраляць Курганскага.

 

Чарада траўмаў і хвароб пераследуе гарадзенцаў з пачатку сезона. Так у матчы з “Гарадзеяй” не змаглі прыняць удзел ажно пяцёра абаронцаў: Анюкевiч, Бебе, Лешка, Сасноўскі і Горбач. Замест іх у абарону да здаровага Пазняка, Кавалевіч выпусціў Касмынiна і Хвалько.

 

Гарадзенцы гулялі наступным складам:

 

Курганскі (Жураў, 46), Канцавы (Кавалёнак, 83), Касмынін, Хвалько, Пазняк, Рудзік (Сянкевіч, 67), Савасцьянаў (Дуйшабекаў, 46), Васькоў (Смунёў, 67), Рудніцкі (Яроцкі, 46), Савіцкі (к) (Вяргейчык, 62), Клімовіч (Бомбель, 16).


“Гарадзея” – “Нёман”- 1:0


 

Варта адзначыць, што пасля першага круга  “Нёман” пакінула некалькі гульцоў. Спачатку сышлі Васілюк і Кавалюк, а зусім нядаўна жоўта-зялёных пакінуў і ўкраінец Тарас Дурай.

 

Таксама гарадзенская каманда за паўзу істотна абнавілася. У Гродна перабраўся Філіп Рудзік, быў падпісаны кантракт з экс-абаронцам “Граніту” Уладзіславам Касмынiным. А таксама да канца сезона ўзятыя ў арэнду два футбаліста Моладзевай зборнай Беларусі – атакуючы паўабаронца Яраслаў Яроцкі (“Дынама-Мінск”) і нападаючы Уладзіслаў Клімовіч (БАТЭ).

 

“Нёману” за час перапынку не падыйшла частка гульцоў, якія прыязджалі на прагляд. Гэта малдаванін Валерый Андронік, а таксама расійскія гульцы Андрэй Чурын, Канстанцін Бялоў і Мікіта Васільеў.

 

Зараз на праглядзе ў гарадзенскай каманды яшчэ тры гульцы. Гэта ўкраінскі паўабаронца Іван Рудніцкі, абаронца віцебскай школы футбола Сямён Смунёў і паўабаронца нацыянальнай зборнай Кыргызстана Бахтыяр Дуйшабекаў.

 

Ужо ў пятніцу, 29 ліпеня, адновіцца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе. У Мікашэвічах гарадзенскі “Нёман” сустрэнецца з “Гранітам”.

 

А 27 ліпеня пройдзе лёсаванне Кубка Беларусі. Гарадзенцы даведаюцца свайго суперніка ў 1/8 фіналу Кубка.


Фота: fcneman.by