Рабіце высновы, Сяргей Вітальевіч! “Нёман” – “Белшына” 2:2

|

Гарадзенскі “Нёман” сустракаўся з бабруйскай “Белшынай” у першым з матчаў, што праходзіў на дадзеным полі. Матч у Бабруйску быў адменены ў сувязі з тым, што мясцовы стадыён яшчэ не гатовы да правядзення чэмпіянату, і чарговы раз “Белшына” гуляла на полі ФК “Мiнск”.

 

У гэты сапраўды вясновы дзень падтрымаць “Нёман” прыехала каля 60 фанатаў. Пачатак быў значна лепшы за канцоўку.

На двугой хвіліне чарговы раз успомніўшы маладосць Дзмітрый Раўнейка адкрывае рахунак. Пасля блытаніны ў штрафной гаспадароў, Дзмітрый аказваецца першым ля мяча і робіць лік 0:1 на карысць “Нёмана”. Вось вам і абаронца: за два туры – два галы, тым самым Дзiма выйшаў на дадзены момант лідарам па забітых галах. У першым тайме было яшчэ мноства момантаў, каб падвоіць перавагу гарадзенскай каманды. Але дзесьці не пашанцавала Лясюку, дзесьці Савіцкаму.

Пачатак другога тайма гэтак жа застаўся за дружынай Сяргея Саладоўнікава. На 52 хвіліне “дзясятка” гарадзенскага “Нёмана” – навабранец Дзмітрый Рэкіш (на здымку) – забівае гол.

 

Чаго і варта было чакаць, глаўкам “Белшыны” ўзмацняе флангі заменамі, тым самым бабруйчане за пяць хвілін (72 і 76 хв.) выраўноўваюць лік. Ізноў леташняя памылка “Нёмана” паўтараецца – забілі і аселі. Пасля матчу Сяргей Саладоўнікаў сказаў: “Не хапіла трэцяга гала, тады б не прайгралі”. Напэўна, правільней будзе сказаць: “Пасля бойкі кулакамі не махаюць”.

Выніковы лік на табло 2:2


Галы: 0:1 – Д. Раўнейка (2), 0:2 – Д.Рэкіш (52), 1:2 – М.Гардзейчук (72, пас – Р.Сарокiн), 2:2 – І.Лiсiца (76 , пас – Р.Сарокiн).

 

У “Нёмана” зноў назіраецца праблема з атакай: адзін Лясюк не ў сілах даць рады. Гэтак жа пакутуе рэалізацыя. Дасведчаны абаронца Раўнейка ў кожным матчы забіваць не будзе, так што рабіце высновы, Сяргей Вітальевіч!

 

Здымкі goals.by i fcneman.by