Гарадзенская “Алімпія” выйграла Балтыйскую Лігу
Балтыйская ліга была заснавана ў 1994 г. Яе прэзідэнтам на працягу 18 год (да 2012 г.) была Казіміра Прунскене – першы прэм’ер-міністр Літвы пасля адраджэння незалежнасці гэтай краіны ў 1990-м годзе.
Сёлета ўдзел у Балтыйскай лізе бралі каманды Беларусі, Літвы, Эстоніі і Украіны.
Пачынаючы з 2000 г. чэмпіёнкамі лігі нязменна станавіліся клубы з Літвы. Апошняй нелітоўскай камандай-пераможцай турніру ў 1999 г. быў мінскі “Гарызонт”.
Сталічная каманда і сёлета разлічвала паўтарыць сваё дасягненне, але ў фінале гарадзенкі не пакінулі “Гарызонту” аніякіх шансаў, перамогшы з буйным лікам 72-49.
Найбольш выніковымі ў складзе “Алімпіі” былі Марыя Папова (21 ачко) і Таццяна Шчыпакіна (16 ачкоў).
Гэта ўжо другі буйны поспех “Алімпіі” за апошнія дні. Незадоўга да перамогі ў Балтыйскай лізе каманда Аляксандра Шымковяка стала чэмпіёнам Беларусі.
Фота: bckibirkstis.lt