Пасля паразы ад “Шахцёра” Кавалевіча афіцыйна абвясцілі галоўным трэнерам “Нёмана”
Гульня ў Гродне пачалася толькі ў 21.00 і натуральна, што гледачоў прыйшло менш, чым звычайна. Па старой добрай традыцыі перад матчам жоўта-зялёным з трыбун выкрыквалі словы, сярод якіх выразно былі чуваць: “Нам патрэбныя тры ачкі!”. Футбалісты “Нёмана” разумелі сітуацыю і ўжо з першых хвілін кінуліся ў бой.
Вось толькі салiгарчане прыехалі ў Гродна не адседжвацца ў абароне, ім таксама патрэбныя былі ачкi.
Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе і практычна без пагроз каля варот сапернікаў. Натуральна, заўзятарам такая гульня на полі не падабался і многія аддавалі перавагу глядзець па тэлефонах Еўра-2016, чым футбол на стадыёне.
У другім тайме гульня практычна не змянілася. На поле было шмат барацьбы, фалоў і браку, справа да ўдараў даходзіла вельмі рэдка. Толькі ў адным з момантаў гасцям ўсё ж атрымалася скарыстацца сваім шанцам і забіць мяч у вароты “Нёмана”. Гэта адбылося на 57-й хвіліне, аўтарам года стаў Мікалай Януш.
Пасля гола гульня на поле не змянілася і працягнулася ў такім самым рытме да канца асноўнага часу.
У выніку “Шахцёр” з’язджае ў Салігорск з трыма ачкамі, а “Нёман” чарговы раз застаецца ні з чым. Але ёсць i адна пазiтыўная навiна – адразу пасля паразы гарадзенцам у распранальні быў прадстаўлены новы галоўны трэнер. Як мы паведамлялі раней, ім стаў Ігар Кавалевіч.
12 тур (16.06.16) “Нёман” – “Шахцёр” – 0:1
align=”” width=”725″ height=”544″ >