Футбольны “Нёман” абыграў літоўскі “Тракай” у Вільні

|

У міжнароднай таварыскай сустрэчы пераможцамі апынуліся падапечныя Сяргея Саладоўнікава. Хоць “Нёман” і прапусціў першым, але ў адказ суперніку гарадзенскія футбалісты адправілі тры мячы. У складзе жоўта-зялёных дублем адзначыўся Васькоў, таксама на апошніх хвілінах матчу забiў Бомбель.

 

Вядома, што ў складзе літоўскай каманды гулялі два былых гарадзенскіх гульца – Марыўс Рапалiс і Дзмітрый Рэкіш.


25 сакавiка, таварыскі матч

“Тракай” – “Нёман” – 1:3



Фота з леташняга матчу каманд