Гарадзенцы страцілі ўпэўненасць і прайгралі “Мінску”

|

Праз два тыдні вялікі футбол вярнуўся ў Гродна і мясцовую каманду на гульню з “Мiнскам” выводзіў Алег Кірэня, які пры Саладоўнікаве быў памочнікам.

 

На матч з мiнчанамi Кірэня змяніў стартавую заяўку і выпусціў Бомбеля і Горбача, якія разам з Канцавым гулялі наперадзе. Васілюк і Васькоў засталіся ў запасе, тым самым далі шанец праявіць сябе мясцовым хлопцам.

 

 

З першых хвілін матчу госці пачалі насядаць на вароты “Нёмана”. “Мінск” атакаваў, а гарадзенцы ўмела абараняліся і часам нават спрабавалі гыркаць несур’ёзнымi контратакамі. Адзіны добры момант у жоўта-зялёных быў на 15-й хвіліне, калі пасля падачы Кавалюка Канцавы прабіў галавой. Мяч пасля ўдара нападніка прыйшоўся ў рукі галкіперу гасцей.

 

А вось мiнчукі ўсё ж свайго дамагліся і зрабілі гэта ў самым канцы першага тайма. Леанід Ковель забіў важны гол і вывеў сваю каманду наперад.

 

 

У другім тайме карціна гульні не змянілася, хоць і Кірэня выпусціў Васілюка і Васькова. “Мінск” як кантраляваў гульню, так і працягваў гэта рабіць. Упэўнена цэнтр поля ў гасцей трымаў выхаванец гарадзенскага футбола Аляксей Лягчылiн, які не даваў сваім былым аднаклубнікам наблізіцца да сваёй штрафной.

 

 

На жаль, не стварыўшы добрага моманту каля варот “Мінска”, гарадзенскі “Нёман” пацярпеў чарговае паражэнне. Варта адзначыць, што за гульнёй жоўта-зялёных з прэс-ложы сачыў адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера “Нёмана” Ігар Кавалевіч.

 

 

Ужо пасля матчу выконваючы абавязкі галоўнага трэнера “Нёмана” Алег Кірэня заявіў, што яго гульцы прайгралі з-за таго, што страцілі ўпэўненасць.

 


“Галоўная наша праблема – у тым, што дасведчаныя футбалісты баяцца гуляць з мячом. Страцілі веру ў сябе. Я ў перапынку паспрабаваў данесці да іх, каб яны паспрабавалі згуляць у футбол у другім тайме. Не атрымалася забіць, тым не менш, падзякаваў рабятам за другую палову матчу. Як вярнуць веру? За два дні гэта не змяніць, будзем працаваць”.


5 тур. “Нёман” – “Мінск” – 0:1


align=”” width=”725″ height=”544″ >