“Нёман” без галоўнага трэнера, але з добрым настроем рыхтуецца да матчу з “Мінскам”

|

Выконвае абавязкі галоўнага трэнера былы памочнік Сяргея Саладоўнікава Алег Кірэня, а дапамагаюць яму ў мінулым вядомыя гарадзенскія гульцы Дзмітрый Барысейка і Віталь Надзіеўскі. Як кажа сам Віталь, яго адправілі ў аснову, каб дапамагчы Савіцкаму хутчэй набраць былую форму.

 

 

Сам Павел адчувае сябе добра і ўжо сумуе па вялікім футболе. Тэрміны вяртання футбаліста на поле – каля 2-3 тыдняў. Пакуль жа паўабаронца трэніруецца па індывідуальнай праграме.

 

Астатнія футбалісты жартуюць i ўпарта працуюць на трэніроўцы.

 

 

Па чутках, безуладдзе ў жоўта-зялёных працягнецца нядоўга, ужо неўзабаве ў каманды з’явіцца новы галоўны трэнер. Хто ім будзе, пакуль невядома.

 

Матч з “Мiнскам” пройдзе ў Гродне ў пятнiцу, 29 красавіка.