Трэнер футбольнага “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў падаў у адстаўку

|

Пасля паразы ў Брэсце Сяргей Саладоўнікаў у распранальні сказаў камандзе, што рашэнне пакінуць “Нёман” ён прыняў напярэдадні гэтай гульні.

 

Хацелася, вядома, сысці, перамогшы суперніка, але і паразы трэба ўмець прымаць годна“, – сказаў спецыялiст. На заканчэнне размовы трэнер падзякаваў хлопцам і трэнерскаму штабу за доўгія гады сумеснай працы, а таксама пажадаў камандзе і гульцам поспехаў.

 

Кіраўніцтву клуба аб сваім рашэнні Сяргей Вітальевіч паведаміў сёння.

 

Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны Алег Кірэня, які да гэтага з 2009 года працаваў у камандзе памочнікам галоўнага трэнера.

 

Крыніца “Твайго стылю” паведаміла, што на пасаду галоўнага трэнера гарадзенскай каманды ўжо падалі заяўкі чатыры спецыялісты. Іх кандыдатуры неўзабаве разглядзяць.

 

Фота: fcneman.by