“Гродна-93” яшчэ рана цягацца з “Цмокамі”. Гарадзенцы прайгралі другі матч фіналу

Калі ў першым паядынку гарадзенцы яшчэ маглі нешта паказаць суперніку, то ў другім “Цмокi” проста не пакінулі шанцаў мясцовым хлопцам. Узровень каманд на столькі адрозніваецца, што часам мінчане пачыналі пасміхацца са сваіх супернікаў. Магчыма, гарадзенцам не хапае лідара – Дзмітрыя Кузьміна. Дасведчаны гулец быў траўмаваны ў першым матчы фіналу.

 

Як бы там ні было, гарадзенцы стараліся і без бою гульню не здавалі. Добрых слоў па праву заслугоўваюць дзеянні Кірыла Сітніка, які стаў у абедзвюх сустрэчах самым выніковым у складзе “Гродна-93”.


06. 05.16 “Гродна-93” : “Цмокі-Мінск” – 85:111


07.05.16 “Гродна-93” : “Цмокі-Мінск” – 60:100

 

Пасля сустрэч у Гродне каманды перамяшчаюцца ў сталіцу, дзе 13 мая ў 18.00 правядуць трэцюю і, магчыма, апошнюю гульню гэтага фiналу.