Нічыя ў Бабруйску прынесла “Нёману” першыя ачкі на выездзе

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера “Нёмана” Алег Кірэня другі матч запар выводзіў гарадзенцаў на поле. Але пасля сыходу Саладоўнікава ў гульні жоўта-зялёных пакуль мала што змянілася.

 

Першую палову матча каманды праводзiлі на роўных. Але ўжо пад канец тайма дасведчаны Віталь Булыга з-за межаў штрафной прабіў прама ў дзявятку варот Курганскага. У галкіпера гарадзенцаў не было ніякіх шанцаў выцягнуць гэты мяч.

 

 

Яшчэ да канца першай паловы гаспадары маглі падвоіць перавагу, але “Белшыну” падвяла рэалізацыя.

 

У другім тайме гаспадары адразу завалодалi ініцыятывай i дамінавалi на поле, а ў гарадзенцаў нічога не атрымлівалася.

 

Прыкметна ажывіў гульню “Нёмана” Павел Савіцкі, які першы раз у гэтым сезоне выйшаў на поле. Менавіта на Савіцкім бабруйчане сфалілi на 75-й хвіліне матчу, а ўжо на 76-й “Белшына” даставала мяч з сеткі. Васілюк са стандарту зрабіў навес у штрафную, дзе Сасноўскі скінуў мяч на Бомбеля, які з забойнай пазіцыі расстраляў Амельчанку.

 

 

Пасля прапушчанага гола “Белшына” прыкметна дадала і стала даціскаць гарадзенцаў, якім даводзілася часта фалiць. Так на 79-й хвіліне суддзя выдаліў Канцавога. А праз 10 хвілін гарадзенцы страцілі Курганскага, які ў гульнявым моманце атрымаў траўму ў сутыкненні з гульцом гаспадароў. Галкіпера “Нёмана” павезла хуткая, а месца ў варотах заняў Жураў, які праводзіў свой першы матч у гэтым сезоне. Маладому галкіперу да канца сустрэчы атрымалася старанна папрацаваць. Так ужо на дадатковым часе галкіпер выратаваў “Нёман” ад паразы.

 

У выніку “Белшына” не паспела даціснуць гарадзенцаў да канца матчу і такім чынам “Нёман” вязе ў Гродна 1 ачко.


7 мая. “Белшына” – “Нёман” 1-1

 

Пасля баявой нічыёй Алег Кірэня пракаментаваў гульню:


“Адразу пасля матчу падзякаваў хлопцам за гульню. На мой погляд, гэта наш лепшы першы тайм у гэтым чэмпіянаце. Вельмі рады, што ўдалося дастукацца да хлопцаў. Больш мне сказаць няма чаго”.


align=”” width=”725″ height=”484″ >

 

Фота: fcneman.by