“Цукровы шторм” са Скідзеля выйграў чэмпіянат Беларусі па бейсболе
Па выніках усіх сустрэч у чэмпіянаце вышэйшай лігі каманда “Цукровы шторм” займала лідыруючую пазіцыю.
месца |
каманда |
горад |
гульні |
выйгрышы |
пройгрышы |
ачкі |
1 |
Цукровы шторм |
Скідзель |
20 |
17 |
3 |
54 |
2 |
Мінск |
Мінск |
20 |
13 |
7 |
46 |
3 |
Брэсцкія зубры-2 |
Брэст |
20 |
10 |
10 |
38 |
4 |
Брэсцкія зубры |
Брэст |
20 |
11 |
9 |
38 |
5 |
Лагішанскія ваўкі |
Лагішын |
20 |
6 |
14 |
30 |
6 |
Магілёўскія львы |
Магілёў |
20 |
3 |
17 |
16 |
У фінале нашай камандзе супрацьстаяў “Мінск”.
Фінальная серыя гульняў праходзіла да трох перамог.
Першая сустрэча адбылася 18 верасня на полі супернікаў ў Мінску, дзе скідзельцы абгулялі гаспадароў з лікам 16-0.
Наступныя гульні каманды згулялі на новым бейсбольным полі ў Скідзелі 23 і 24 верасня. У першы дзень гаспадары перамаглі з лікам 9-6, але ў другі дзень “Мінск” узяў рэванш з лікам 10-13.
У нядзелю, 25 верасня, “Цукровы шторм” паказаў, хто гаспадарыць на гэтым полі. Пры ліку 18-2 на карысць скідальцаў з-за відавочнай перавагі гульня скончылася на сёмым інінгу (звычайна гуляецца 9 інінгаў).
Дарэчы, поле, на якім праходзіў фінал чэмпіянату, збудавана спецыяльна для гульняў у бейсбол. Такім ж палямі могуць ганарыцца Брэст і Барысаў.
Раней для правядзення спаборніцтваў бейсбалісты пазычалі поле ў футбалістаў, прыстасоўваючы яго пад свой від спорту. І хаця новае поле яшчэ не даведзена да розуму (да прыкладу, адсутнічаюць трыбуны, хоць ахвотных паназіраць за гульнямі збіраецца звычайна нямала, не па ўсім перыметры пастаўлена агароджа), але праводзіць фінальныя гульні вырашана было на ім.
Новая пляцоўка аказалася шчаслівай для гаспадароў, прынёсшым ім перамогу, якой можна ганарыцца! Хлопцы-пераможцы ўпісалі свае імёны ў гісторыю беларускага спорта.
>
Віншуем і ганарымся вамі!