Чорная серыя “Нёмана” працягваецца

|

Гэтак званае “заходняе дэрбі” пачыналася для “Нёмана” ўдала.

 

Да 35-й хвіліны гарадзенцы вялі ў ліку 2-0 (галы на рахунку Страхановіча і Савіцкага (на здымку ніжэй).

>

Яшчэ да перапынку бразілец Лазары забіў адзін гол у адказ.

 

У самым канцы сустрэчы госці лік параўнялі (Цэван), а ў дададзены час змаглі вырваць перамогу – гол ў браму Сяргея Чэрніка забіў з пенальці былы футбаліст “Нёмана” Макар.

 

Цяпер гарадзенская каманда апусцілася ў ніжнію частку турнірнай табліцы.

 

Гэта зусім не суадносіцца з надзеямі гарадзенскіх заўзятараў на сёлетні сезон.

 

Яўна не ў захапленні ад вынікаў каманды і спонсары.

 

Бюджэт клуба сёлета істотна павялічыўся, а вынікі засталіся на ўзроўні мінулагодніх, калі каманда ледзь не да самага апошняга тура балансавала на мяжы выбывання ў першую лігу.

 

У выніку гарадзенскія заўзятары ўсё часцей адкрыта выказваюцца за адстаўку расійскага трэнера “Нёмана” Аляксандра Карашкова.

Наступную гульню гарадзенская каманда згуляе 14 жніўня ў гасцях у “Гомеля”, якому нядаўна прайграла 0-2 у фінале Кубка Беларусі.

 

6 жніўня. “Нёман” – “Дынама”, Брэст 2:3

 

Фота Яраслава Ванюкевіча