“Нёман” у Гродне прайграў “Дынама”, але яшчэ мае шанцы на працяг барацьбы ў плэй-оф

|

У матчы з “Дынама” гаспадарам з-за траўмаў і дыскваліфікацыi не дапамаглі шэраг асноўных гульцоў: Сяргей Багалейша, Арцём Мянцюк, Уладзімір Міхайлаў і Даніэль Сэман.

 

Ужо з першых хвілін каманды кінуліся ў бой і без выдаленняў там не абышлося. Суддзям некалькі разоў удавалася разнімаць супернікаў. Страсці на лёдзе ў хакеістаў кіпелі, ніхто не хацеў саступаць. Першую закінутую шайбу гледачы ўбачылі ўжо на 10 хвіліне, вось толькі суддзя пасля прагляду відэа яе не залічыў. Але праз 4 хвіліны гарадзенцы здолелі адкрыць лік. За кошт колькаснай перавагі шайбай адзначыўся Яраслаў Крыстэк. Гасцям спатрэбілася дзве хвіліны, каб адыграцца. Чарговы раз у серыі вызначыўся Аляксей Бадун. 

 

 

У другім перыядзе супернікам таксама атрымалася забіць па шайбе. Зноў першымі адзначыліся гарадзенцы. Гасцям спатрэбілася тры хвіліны каб адыграцца.

 

 

Трэці перыяд прайшоў вельмі актыўна, толькі ў ролі даганяючых былі ўжо гаспадары. За 10 хвілін да канца асноўнага часу Пячур упершыню ў матчы вывеў сваю каманду наперад. Гарадзенцы хоць і атакавалі, толькі вось шайба ў вароты “Дынама” не ляцела. І толькі за 4 хвіліны да канца асноўнага часу Зямлянкiн зраўняў лік у матчы.

 

 

У “Нёмана” былі яшчэ шанцы скончыць гульню ў трэцім перыядзе, але падвяла рэалізацыя.

 

У авертайме ніхто не хацеў саступаць, але на 56 хвіліне ў адной з атак “Дынама” Амбражэйчыку атрымалася запхнуць у вароты “Нёмана” пераможную шайбу.

 


“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 3:4 (АТ) (1:1, 1:1, 1:1, 0:1)

 

Галы:

 

14.14 1: 0 – Крыстэк (Казнадзей, – бол.)

16.34 1: 1 – Бадун (Каскоў, Кляўзо)

27.10 2: 1 – Баярчук (С. Маляўка)

30.18 2: 2 – Міхалёў (Сёмачкін, Амбражэйчык)

50.40 2: 3 – Пячур

56.43 3: 3 – Зямлянкiн (Маркоўскі, Ягораў)

66.04 3: 4 – Амбражэйчык (Усцiненка)


Лік у серыі (да 4-х перамог): “Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 2:3


align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Зараз у “Нёмана” застаецца адзін шанец, каб працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Ён заключаецца ў абавязковай перамозе ў Маладзечне. Калі гарадзенцы там абыграюць “Дынама”, то серыя зноў працягнецца і вырашыцца ў Гродне.

 

Матч у Маладзечне пройдзе 4 сакавіка.