Класавая няроўнасць. “Цмокі” ў чарговы раз саступілі “Гродна-93”
Гаспадары пляцоўкі мелi намер даць бой лідару мужчынскага чэмпіянату. На жаль для мінчан, больш вопытныя і дарослыя супернікі не дазволілі сабе расслабіцца.
А яшчэ да сярэдзіны матчу здавалася, што гульня паміж супернікамі будзе вельмі сур’ёзная. З самага пачатку матчу трэнерскі штаб мінчан паказаў, што ўмее выдатна разбіраць гульню супернікаў. “Цмокі” чыталі дзеянні гарадзенцаў ў атацы, што дазваляла ім гуляць на роўных на працягу двух чвэрцяў. І на вялікі перапынак каманды пайшлі пры роўным ліку.
Аднак, затым больш майстравіты “Гродна-93” паказаў, хто на пляцоўцы лідар. Выдатна ўвайшлі з лаўкі на пляцоўку ветэран Кузьмін і надзея нацыянальнай зборнай Сітнік, якія набралі на дваіх 40(!) дзейсных балаў.
Пасля гэтага гарадзенцы ўпэўнена давялі матч да перамогі.
“Цмокі-Мінск”(2) – “Гродна-93” 58:86 (13:11, 17:19, 10:23, 18:33)