“Нёман” страціў капітана, але зраўняў лік у серыі з “Дынама”
Упэўненая гульня ў трох перыядах і шайбы Менцюка і Маркоўскага дазволілі гарадзенцам завяршыць гульню на сваю карысць. Але кошт перамогі дастаўся стратай капітана Андрэя Коршунава, які пасля подлага штуршка хакеіста “Дынама” атрымаў траўму і быў вывезены хуткай дапамогай.
“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 0:2 (0:1, 0:1, 0:0)
Галы:
13.41 0:1 – Мянцюк (Зямлянкiн, Сцяпанаў)
29.32 0:2 – Маркоўскі (Рохтла, Лакканен)
Цяпер лёс каманд вырашыцца ў Гродне. У нядзелю, 6 сакавіка, у гарадзенскім Лядовым палацы вызначыцца апошні ўдзельнік паўфінала плэй-оф. Пераможца пары “Нёман” – “Дынама-Маладзечна” сустрэнецца ў наступнай стадыі з “Юнацтвам”.