Справы “Нёмана” перад гульнёй з “Шахцёрам”

|

Кіраўніцтва “Нёмана” зрэалізавала некалькі акцый,  каб запрасіць гледачоў на будучую гульню з “Шахцёрам”.

 

Першае, што зрабілі – гэта запісалі відэа з маленькімі гарадзенцамі, якія заклікаюць гараджан прыйсці на футбол:

 

 

Другое -у гарадзенскай каманды з’явіўся жывы талісман – алень Давіда Капітон у гарадзенскім заапарку.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ > 

Да гульні з “Шахцёрам” гарадзенцы падыходзяць практычна ў паўнавартасным складзе. Пакуль яшчэ невядома, ці зможа прыняць удзел у матчы Сяргей Курганскі. Нагадаем: ў матчы з БАТЭ вароты гарадзенцаў абараняў Уладзіслаў Васiлючэк, які прапусціў сем мячоў. Ужо пасля матчу галкіпер гарадзенскай каманды заявіў:

 

– Пяць маіх мячоў, гэта сто адсоткаў. Правільна робяць заўзятары, што вінавацяць мяне. Брамнік Вышэйшай лігі не павінен столькі памыляцца за гульню, ды за сезон гэта шмат. Будзем выпраўляцца.

 

Ці зможа “Нёман” выправіцца перад роднымі заўзятарамі, мы даведаемся зусім хутка. 

 

Здымкі Руслана Кулевіча.