У футбольнага “Нёмана” з’явіўся свой уласны жывы талісман
У не самы просты для гарадзенскага футболу час кіраўніцтва “Нёмана” вырашыла зрабіць добры ўчынак: узяць апеку над рэдкім аленем, імя якога Капітон.
Першымі, хто наведаў гадаванца, сталі юныя спарцмены з футбольнай школы “Нёмана”.
Не так даўно, гарадзенскі заапарк пераняў папулярную ў свеце сістэму апякунства над жывёламі. Любы ахвотны (прыватная асоба або фірма) могуць узяць пад апеку любую вольную жывёлу.
Для гэтага заключаецца дамова на апеку, згодна з якой апякун аплочвае харчаванне гадаванца. Апякун мае права размясціць таблічку са сваёй інфармацыяй на вальеры жывёлы і атрымаць абанемент на ўвесь час апекі. Таксама ён атрымлівае ганаровы дыплом апекуна.
Такім чынам, сваіх апекуноў займелі поні, насухі, усходні журавель, кобра, сіне-жоўты ара, лебедзь-шыпун, чырвоны паку. Зараз ёсць каму паклапаціцца і пра аленя Давіда.
У многіх краінах свету існуе такая традыцыя, што жывы талісман практычна заўсёды выводзяць перад пачаткам сезону на стадыён і знаёмяць з гледачамі. У нас, на жаль, пакуль зрабіць падобнае немагчыма.
Але жыхароў і заўзятараў гарадзенскага футболу больш цікавіць іншае пытанне: Ці зможа алень Давіда дапамагчы “Нёману” выбрацца з крызісу?
Здымкі Руслана Кулевіча.
Чытай таксама:Князь Шархан і яго сяброўка Тайга: знаёмімся з гарадзенскімі тыграмі
Кенгуру любіць цыбулю, тукан – садавіну. Чым харчуюцца жывёлы ў Гродзенскім заапарку
Як жывёлы гарадзенскага заапарку ратуюцца ад спёкі
Слон у Гродне: гісторыя ад пачатку да нашых дзён