“Нёман” прайграў “Манхайму” у другім матчы Лігі Чэмпіёнаў
Пасля паразы ў Гродне нямецкая каманда адправілася ў Чэхію, дзе ў баявым матчы вырвала перамогу ў “Вiткавiцэ” – 2 : 1. “Арлы”жадалi рэабілітавацца перад сваімі балельшчыкамі за гульню з “Нёманам”.
У першым перыядзе каманды паказалі практычна роўную гульню. Але вызначыцца атрымалася менавіта гаспадарам. На 5-й хвіліне, немцы заціснулі гарадзенцаў у сваёй зоне і прабілі Саманькова, тым самым адкрылі лік у матчы.
Другі перыяд мала чым адрозніваўся ад першага. Гаспадары хоць і шмат атакавалі, але прапусцілі ад гасцей, якія на контратацы рэалізавалi сваю перавагу. Вызначыўся Лісічкін.
А вось у трэцім перыядзе ўдача была на баку гаспадароў. Ім адразу ж удалося вызначыцца і ўтрымаць перавагу да канца сустрэчы.
align=”” width=”725″ height=”483″ >
Выніковы лiк матчу 2:1.
Ужо ў гэтую нядзелю хакеісты “Нёмана” правядуць чарговы матч. У Гродна прыедзе чэшскі клуб “Вiтковiцэ”.
Здымкі са старонкі клуба “Манхайм”