Ліцэнзію на алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра атрымаў Алег Юрэня
Ён заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 5000 метраў у спаборніцтвах на байдарках-адзіночках (К-1). На дыстанцыі 1000 метраў Алег заняў пятае месца і стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі, бо іх атрымліваюць спарцмены, што занялі першыя шэсць месцаў.
Да ведама чытачоў: да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра засталося 344 дні;
Гарадзеншчына выставіла 67 кандыдатаў да ўдзелу ў гульнях;
На гэты момант 8 спарцменаў ужо заваявалі алімпійскія ліцэнзіі.
Гэта: Бубновіч Віталь, стральба пулявая (двойчы), Балкунец Дар’я, Дубіцкая Алена, Ляховіч Александр, Сімановіч Дзеніс, Собалева Алена (усе -легкая атлетыка) і Юрэня Алег (грэбля на байдарках і каноэ).