Гіртс Карлсанс: Калі “Нёман” не разлічыцца да 1 верасня, мой агент дашле лісты ў ФІФА і УЕФА

|

Да першага верасня нам трэба разлічыцца з адным гульцом, які ўжо даўно пакінуў каманду – Гіртсам Карлсансам.


Ці атрымаецца? Хочацца ў гэта верыць. Але, шчыра кажучы, сітуацыя вельмі складаная: на клубе вісіць прыстойны штраф, і таму наш рахунак заблакаваны.


Дзяржкантроль выявіў пэўныя парушэнні папярэдняга кіраўніцтва – яшчэ па мінулым годзе. А расхлёбваць сітуацыю зараз прыходзіцца ўжо нам.


Акрамя выплаты Карлсансу, трэба знайсці вельмі вялiкую суму, секунду патрымаць яе ў руках – і аддаць. Сякія-такія планы ёсць – застаецца чакаць, у што яны выльюцца … – сказаў Варсовiч.

 

Тым часам карэспандэнт “Твайго стылю” звязаўся з самім латвійскім нападаючым:

– Да гэтага моманту “Нёман” са мной не разлічыўся.


Я да апошняга чакаў, але справа не рухалася з мёртвай кропкі. Тады я вырашыў звярнуцца ў Беларускую федэрацыю футболу. Яна ўжо даручыла гарадзенскаму клубу разлічыцца са мной да 1 верасня.


Калі ж не паспеюць, то клубу будуць выстаўлены санкцыі, а таксама мой асабісты агент адправіць ліст у ФІФА і УЕФА.


Дакладную суму я назваць не магу, але памятаю, што некалькі заробкаў – распавёў Гіртс.

Зараз Карлсанс гуляе ў Латвіі за “Вентспілс”.

 

За час, праведзены ў “Нёмане”, латвійскі нападнік правёў на полі 11 гульняў і забіў 1 мяч.

 

Фота fcneman.by