Павел Рыбак: У будучыні магчыма вярнуся ў “Нёман”
Павел правёў 111 гульняў за чатыры сезона, праведзеных у Гродне. Забіў тры галы і зрабіў тры перадачы.
– Заўсёды прыемна вярнуцца ў родны горад, дзе правёў свае чатыры гады. У матчы з “Нёманам” я адчуў лёгкую настальгію. У цяперашнім “Нёмане” практычна ўсіх хлопцаў ведаю. Усе гулялі дастойна, але нам крышку больш пашанцавала.
– На вашу думку, чаго не хапае цяперашняму “Нёману”?
– Калі меркаваць па апошняй гульне, то, напэўна, майстэрства. А так байцоўскія якасці ў іх на ўзроўні. Каманда яшчэ маладая, можа не хапае згулянасці.
– Ёсць верагоднага таго, што вы яшчэ калі-небудзь вернецеся ў Нёман?
– Ніколі нельга нічога загадваць. У будучыні цалкам магчыма, што вярнуся ў Гродна.
Пасля паразы ад салігорскага “Шахцёра”, гарадзенскі клуб размясціўся на адзінаццатым месцы ў турнірнай табліцы. Жоўта-зялёныя ў сваім актыве маюць 17 ачкоў.