Калі Курганскі не змог усё пацягнуць: “Нёман” прайграў “Шахцёру”

|

Пасля серыі выязных гульняў “Нёман” зноў вярнуўся на родны стадыён. Нагадаем, у апошнім туры чэмпіяната Беларусі жоўта-зялёныя прайгралі барысаўскаму БАТЭ з лікам 7:1.

30 жнiўня заўзятары гарадзенскага футбола чакалі ў гульні з “Шахцёрам” добры і якасны футбол, каб хутчэй забыць зневажальнае паражэнне “Нёмана” у Барысаве.

align=”” width=”725″ height=”544″ > 

 

Але “Шахцёр” не тая каманда, якая проста так будзе аддаваць каштоўныя ачкi. Яшчэ ў першым тайме cалігарчане маглі забіць чатыры галы. Брамнік “Нёмана” Сяргей Курганскі быў упэўнены, як ніколі, і не даў “Шахцёру” вызначыцца ў першай палове сустрэчы.
 

У гарадзенцаў актыўнічалі флангі: Лісіца і Савіцкі наводзілі небяспеку ў штрафной гасцей. Напэўна, самы небяспечны момант у матчы гарадзенцы стварылі на 30 хвіліне, калі Лісіца трапіў у перакладзiну.

А таксама ў канцоўцы першай паловы, калі брамнік “Шахцёра” памыліўся і ледзь не прынёс гарадзенцам доўгачаканы гол.

 

Другі тайм прайшоў таксама пад дыктоўку гасцей. “Размачыць” браму Курганскага яны змаглі толькі на 77 хвіліне. Пасля прапушчанага гола “Нёман” пачаў гуляць больш актыўна, але 15 хвілін недастаткова, каб зраўняць лік.

 

Такім чынам, “Шахцёр” абыграў “Нёман” з лікам 0:1. I тым самым павёз з Гродна 3 ачкі.

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў распавёў:

 

– Мы сёння гулялі з вельмі сур’ёзным супернікам. На працягу апошніх гадоў па ўсіх паказчыках гэта каманда гатова змагацца за залатыя медалі. І нам вельмі хацелася паказаць добры футбол пасля матчу ў Барысаве.


Мы правялі вельмі нават нядрэнны матч. Асабліва другі тайм. У першым тайме было два ключавых моманты, у друiм таксама – маглi нават выцягнуць гэты матч. У цэлым я ўдзячны хлопцам за добры матч, асабліва пасля таго, што было ў Барысаве.


 


Здымкі Руслана Кулевіча