Пачаліся будаўнічыя працы на месцы будучага футбольнага манежа

|

Нагадаем, манеж у Пышках планавалі здаць яшчэ ў пачатку лета. Тэрміны будаўніцтва зацягнуліся з-за ўзгадненняў з МНС і іншымі структурамі. Плануецца, што гарадзенскі манеж стане ўнікальным аб’ектам у Беларусі. Па яго праекце будуць планаваць будаўніцтва спартыўных збудаванняў і ў іншых гарадах.

 

Праект манежа ў Пышках рэалізуе АБФФ пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама. Манеж з’явіцца на тэрыторыі былога дзіцячага летніка “Юныя касманаўты”, побач з крытым лядовым катком Гродзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.

 

Гатовы манеж мае перайсці ва ўласнасць ФК “Нёман”. Ён будзе круглы год служыць для падрыхтоўкі юных і дасведчаных футбалістаў, а ў перспектыве таксама для правядзення збораў розных каманд. Улетку пры неабходнасці ён можа выкарыстоўвацца і як выставачны цэнтр. Магчыма, побач з лядовым і футбольным манежамі з’явіцца стаянка на 1000 месцаў.

 

Плануецца, што першыя трэніроўкі ў футбольным манежы пройдуць ужо гэтай зімой.

align=”” width=”725″ height=”544″ >