“Біліся ў меншасці, як героі”. Гарадзенскія “Варвары” не трапілі ў фінал Усходняй лігі

|

На поле ў Расіі змаглі выйсці толькі 12 чалавек. Па словах галоўнага трэнера “Варвараў” Аляксея Серабракова, яны – сапраўдныя героі. Дарэчы, трэнеру прыйшлося таксама увайсці ў гульню.


“Ніякіх нечаканасцяў не адбылося, усе разумелі, што ў амэрыканскім футболе, на выездзе са складам з 12 чалавек не варта разлічваць на перамогу. Гэта як паехаць гуляць у хакей са складам у 6 чалавек. Вельмі складана было, дадатковыя праблемы ўнесла яшчэ і спякотнае надвор’е. У першай палове траўму атрымаў Ян Гучэнка, больш выйсці на поле ён не змог, таму частку гульні камандзе наогул прыйшлося гуляць 10 на 11. Складаней выезду ў нас яшчэ не было – гэта факт”, – адзначыў Аляксей.

 

План на сезон”Варвары”не выканалі. А старт для гарадзенскай каманды складваўся ўдала. І ў фінал “Варвары” трапіць маглі, бо каманда з Калінінграда – праходны супернік. Толькі безадказнасць многіх гульцоў на працягу ўсяго чэмпіянату падвяла гарадзенцаў.

 

Пакуль сезон для каманды Аляксея Серабракова яшчэ не сканчаецца. Пасля тыднёвага перапынку футбалісты зноў выйдуць на трэніроўкі і пачнуць займацца з навічкамі, бо на многіх гульцоў з цяперашняга складу разлічваць ужо нельга.

 

Магчыма, восенню “Варвары” прымуць удзел у адным турніры, але галоўны яшчэ не вырашыў, ці будзе ён заяўляць каманду на ўдзел.