Кубак Дубко з’язджае ў Гомель. “Нёман” – другі
Як і прадбачылася, лідары турніру сышліся ў фінальным матчы за званне чэмпіёна. Асноўны час матчу скончыўся з лікам 2:2. Вырашальны гол “Гомель” забіў у авертайме, калі каманды гулялі 3х3. Аўтарам пераможнай шайбы ў вароты “Нёмана” стаў Еронаў.
“Нёман” – “Гомель” 2:3 (АВ) (1:2, 1:0, 0:0, 0:1)
Галы:
00.23 0: 1 – Мусіенка (Топаль, Лугаўскі)
05.30 1: 1 – Дадонаў (Грэцкі)
13.27 1: 2 – Равенка
32.46 2: 2 – Дарафееў (Бадун, Пасют, – бол.)
60.26 2: 3 – Еронаў (Лугаўскі)
У матчы за трэцяе месца турнiру смаленскі “Славуціч” абыграў “Ліду” з лiкам 5:0.
align=”” width=”725″ height=”544″ >