“Гомель” перапыніў васьміматчавую пераможную серыю “Нёмана”

|

У складзе пераможцаў у асноўны час закінуў Аляксандр Жыдкіх, а пераможны буліт аформіў Арцём Бажко, які раней выступаў за гарадзенцаў. У “Нёмана” вызначыўся Вячаслаў Лісічкін.

 

“Нёман” – “Гомель” – 1:2 (0:0, 1:1, 0:0, 0:0, 0:1)

 

Шайбы закінулі:

1:0 – Вячаслаў Лісічкін (большасць) (Віктар Андрушчанка, Павел Баярчук) 24:03

1:1 – Аляксандр Жыдкіх (Павел Воўчак) 29:26

1:2 – Арцём Бажко (пераможны буліт) 65:00

 

Пасля матчу Сяргей Пушкоў:

“З нашага боку атрымліваецца не зусім простая гульня, спрабуем ускладніць гульню непатрэбнымі перадачамі, адсюль пакутуе рэалізацыя. Яшчэ адбілася мінулая гульня з “Юнацтвам”, было затрачана шмат фізічных і псіхалагічных сіл, не паспелі хлопцы аднавіцца. Не было поспеху сёння ў завяршэнні, хоць было шмат момантаў. А буліты – латарэя, якую, на жаль, мы сёння прайгралі. У авертайме можна было скончыць гульню, але поспех адвярнулася ад нас – Масленнікаў не трапіў у вароты. А так задаволены хлопцамі, самааддача была добрая, але, на жаль, толькі адно ачко нас сёння радуе”.

 

Здымкі hcneman.by