Другі матч “Нёмана” на турэцкім зборы: зноў нічыя

|

Cупернікі сустракаліся адзін з адным 16 разоў у рамках другой лігі Чэмпіянату СССР. Чатыры перамогі ў каманды з Курска , пяць – у “Нёмана”, яшчэ сем паядынкаў пераможцаў не выявілі. Розніца мячоў 8-11 на карысць гарадзенцаў.

 

Стартавы склад “Нёмана”: Суліма, Алісейка, Лягчылін, Пазняк, Ясінскі, Салавей , Робінсан, Лявіцкі, Цэслюкевiч, Бомбель, Лабукас.

 

Пасля першага тайма лік быў 2:0 на карысць “Авангарда”. Мячы забілі Юрый Пугачоў з перадачы Дзяніса Сiняева на 30 хвіліне і Павел Есiкаў пасля прастрэла Аляксея Фарапонава на 39 хвіліне. Другі тайм пачаўся імкліва, за 15 хвілін каманды забілі тры мячы. Спачатку “Авангард” намаганнямі Дзмітрыя Бурмістрава (з падачы Фарапонава) даводзіць лік да 3:0, а затым “Нёман” адыгрывае два мячы, намаганнямі Карлсонса і Бомбеля. На 70 хвіліне “Нёман” наогул выраўноўвае рахунак. Дублем адзначыўся Карлсонс, паклаўшы мяч у далёкую дзявятку.

 

14 лютага наша каманда згуляе кантрольны матч з супернікамі з Малдовы – кішынёўскай “Зiмбру”.

 

Здымак kick-off.by