Гарадзенскiя “Варвары” пачалі новы сезон з перамогі

|

Як і летась гарадзенцы пачынаюць сезон гульнёй з мінчукамi. У мінулым годзе “Варвары” былі мацней за “Паганцаў” як на старце чэмпіянату, так і ў канцы.

 

У новым сезоне гарадзенцы таксама не планавалі прайграваць “Паганцам”. Гэта яны паказалі ў першым матчы сезону.

 

 

У першай палове гульні ў гаспадароў не ўсё пайшло па плану, бо ў самым пачатку матчу яны страцілі двух асноўных гульцоў. Замянілі іх пачаткоўцы, якія, на здзіўленне, здолелі адстаяць. Ужо бліжэй да другой чвэрці выйшлі асноўныя гульцы “Варвараў” і гульня наладзілася. Дзякуючы добрым розыгрышам, індывідуальным дзеянням, а таксама ўпэўненай гульні некаторых футбалістаў, лiк пасля першай паловы матчу быў 16:0 на карысць гаспадароў.

 

 

У другой палове матчу здавалася, што “Варвары” павялічаць сваю перавагу. Але дзве астатнія чвэрці каманды пераходзiлi з аднаго боку на другой і вызначыцца больш нікому не ўдалося. Выніковы лiк матчу так і застаўся 16:0 на карысць “Варвараў”.

 

 

Пасля гульні галоўны трэнер гарадзенскай каманды Аляксей Серабракоў падзякаваў сваім гульцоў за добры матч і заўзятарам, якія ў вялiкай колькасцi прыйшлі падтрымаць мясцовую каманду.

 


“Мы сёння заслужылі перамогу. Наша абарона паказала сябе на вышыні. З нападзеннем былі крыху праблемы, з гэтым мы будзем працаваць. А так хлопцамі вельмі задаволены. Дзякуй і заўзятарам, якія прыйшлі нас падтрымаць. Шчыра скажу, на фоне футбольнага “Нёмана” мы не моцна згубіліся. Спадзяюся, летам на нашы гульні будзе хадзіць яшчэ больш людзей”.

 

Калі параўноўваць леташнія гульні “Варвараў”, то зараз каманда трохі дадала. Відаць, што хлопцы набраліся вопыту і зараз ствараюць менш тэхнічнага браку. Але гульня з “Паганцамi” была толькі першай у гэтым годзе, наперадзе нас чакае яшчэ цэлы сезон.