Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу

|

Абедзве сустрэчы гарадзенцы правялі на высокім узроўні і гулялі ў некаторых момантах супраць суперніка ў палову сілы, пры гэтым дэманструючы прыгожы баскетбол.

 

Варта адзначыць, што каманды і ў пятніцу, і ў суботу паказалі высокі працэнт рэалізацыі далёкіх кідкоў, аднак відавочная перавага гарадзенцаў на падборы дазволіла ім дамагчыся жаданага выніку.

 

22.04.16 “Гродна-93” – “Барысфен” – 94:71

23.04.16 “Гродна-93” – “Барысфен” – 108:88

 

Пасля паспяховага старту ў паўфінале галоўны трэнер “Гродна-93” Андрэй Васiлеўка пракаментаваў гульню сваёй каманды: 


“У суперніка быў нядрэнны падбор гульцоў і хлопцы там вынослівыя. Нам жа давялося цяжэй, у двух матчах мы задзейнічалі адных і тых жа гульцоў. Абгулялі “Барысфен” за кошт якасных падбораў, а таксама за кошт атакі з далёкіх дыстанцый”.

 

Пасля паспяховага старту гарадзенскай камандзе патрэбна ўсяго толькі адна перамога ў Магілёве, каб выйсцi ў фiнал.

 

 

Фота: grodno93.by